Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны інфэкцыяніст ЗША заявіў, што школы і каледжы ў краіне могуць адкрыцца


Энтані Фаўчы
Энтані Фаўчы

Амэрыканскія школы і каледжы могуць адкрыцца, але афіцыйныя асобы павінны праяўляць асьцярожнасьць і надаваць прыярытэтную ўвагу пытаньням бясьпекі, заявіў доктар Энтані Фаўчы.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Односна школ трэба зыходзіць з таго, што яны павінны адкрыцца, сказаў Фаўчы — дырэктар Нацыянальнага інстытуту інфэкцыйных захворваньняў і алергіі.

«Калі ўсё зрабіць правільна, то гэта ня будзе ўяўляць небясьпеку, але, зноў жа, трэба праяўляць асьцярожнасьць, калі людзі будуць прыходзіць з вуліцы, — сказаў ён. — Але, думаю, калі яны будуць прытрымлівацца рэкамэндацый, якія складаюцца для вяртаньня людзей, усё павінна быць у парадку».

Пры гэтым Фаўчы дадаў, што «галоўным фактарам заўсёды павінны быць бясьпека, здароўе і дабрабыт дзяцей і настаўнікаў, а таксама другасныя наступствы ў выглядзе распаўсюджваньня вірусу сярод бацькоў і іншых членаў сям’і».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG