Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане грамадзянам кажуць маскаваць магілы, каб іх не разгледзелі са спадарожнікаў


Могільнік у Туркмэнабадзе. Архіўнае фота

Улады Лябапскага вэлаяту Туркмэністану патрабуюць ад сваякоў памерлых маскаваць магілы, каб іх не было відаць са спадарожнікаў. У краіне, дзе ўсё яшчэ адмаўляюць наяўнасьць каранавірусу, перапоўненыя бальніцы і расьце сьмяротнасьць, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Новыя патрабаваньні ўладаў супалі зь нядаўняй публікацыяй выданьня «АССА», якое, спасылаючыся на карты з спадарожнікаў, паведаміла пра павелічэньне колькасьці магіл у горадзе Балканабад. Журналісты высьветлілі, што за два гады — з 31 траўня 2018 па 25 сакавіка 2020 — у горадзе памерлі 524 чалавекі, пры гэтым амаль за месяц — з 25 сакавіка па 16 красавіка сёлета — на могілках зьявілася яшчэ 317 магіл.

У Лябапскім вэлаяце, паводле карэспандэнтаў туркмэнскай службы Радыё Свабода, колькасьць магіл на кладах вырасла ў 15 разоў у параўнаньні зь мінулым годам. Улады патрабуюць ад насельніцтва хаваць сваякоў так, каб магілы былі плоскія — тады іх не відаць са спадарожнікаў. Таксама забаронена хадзіць на пахаваньне, ставіць надмагільныя камяні або іншыя апазнавальныя знакі.

Раней туркмэнская служба Радыё Свабода пісала, што амаль у кожнай сям’і ёсьць хворыя на каранавірус або памерлыя ад яго, далакопы на могілках працуюць «у рэжыме канвэеру», а целы ў моргу выдаюць у плястыкавых пакетах.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG