Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыгразіў карантынам «за свой кошт» тым, хто паедзе адпачываць за мяжу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Беларусі 21 ліпеня заклікаў беларусаў правесьці летні адпачынак сёлета ў сваёй краіне, абгрунтоўваючы гэта небясьпекай заразіцца каранавірусам за мяжою.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

«Многія цяпер беларусы ўбачылі, што яны ўсё перамаглі, і рынуліся зноў на берагі, у Турэччыну, Эгіпет, туды, у пекла, дзе сёньня яшчэ хварэюць людзі», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласьці. — Мы нікога не трымаем. Едзьце, але ведайце, што, вярнуўшыся адтуль, вы трапіце ў карантын як мінімум 10 дзён за свой кошт. Таму я вас прашу — пабудзьце гэты год дома. У нас хапае санаторыяў, у нас добрая прырода, адпачніце тут».

Фрагмэнты гэтай сустрэчы паказалі ў інфармацыйнай перадачы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG