Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сказалі: штампуйце тэсты на каранавірус дзень і ноч». Як у гомельскай санстанцыі рыхтаваліся да прыезду Лукашэнкі


Ілюстрацыйнае фота. Новая паліклініка ў Гомлі, якую будавалі больш за 10 гадоў і на адкрыцьцё якой прыехаў Лукашэнка. 20 ліпеня 2020 году

Аляксандар Лукашэнка 21 ліпеня наведвае Гомель. Ён правёў сустрэчу з «актывам вобласьці» і адкрыў новую паліклініку ў 17-м мікрараёне гораду.

Супрацоўнік абласнога Цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя паведаміў Свабодзе, што перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі быў загад зрабіць каля 1000 экспрэс-тэстаў на каранавірус.

Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем у Гомлі
Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем у Гомлі

Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў нарады «актыву вобласьці» — чыноўнікаў, якіх сабралі з усяго рэгіёну на сход, а таксама ўдзельнікаў адкрыцьця паліклінікі ў Гомлі ды іншых падзей з удзелам кіраўніка дзяржавы.

«Сказалі нам, каб усіх падключалі да працы — браць экспрэс-тэсты. Сказалі: штампуйце іх дзень і ноч, але каб зрабілі», — дадаў супрацоўнік санстанцыі, які прасіў не называць ягонага імя.

У абласным Цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Свабодзе адказалі, што ўсё кіраўніцтва на нарадзе, адказаць няма каму.

Аляксандар Лукашэнка абвясьціў перамогу над каранавірусам яшчэ 2 ліпеня, заявіўшы, што беларуская сыстэма аховы здароўя «годна выстаяла ў барацьбе з каранавірусам».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG