Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абвясьціў перамогу над каранавірусам у Беларусі


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларуская сыстэма аховы здароўя «годна выстаяла ў барацьбе з каранавірусам».

«Наша сыстэма аховы здароўя выстаяла. Але мы не зьніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёньня можна сказаць: мы перамаглі. І пасьля канчатковай перамогі над СОVID-19 абавязкова асобна сустрэнемся з нашымі лекарамі, якія сёння ўсё яшчэ на варце», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Заява была зробленая падчас цырымоніі ўзнагароджаньня прадстаўнікоў мэдычнай галіны і сілавых структураў. Сярод іх вайскова-палявы хірург Уладзімер Корык, рэктар Горадзенскага мэдычнага ўнівэрсітэту Віктар Сьняжыцкі, начальнік галоўнага ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Аляксандар Высоцкі ды іншыя.

Тым часам кіраўніцтва Сусьветнай арганізацыі здароўя заяўляе, што колькасьць інфакаваных паўсюдна расьце, гаворкі пра тое, што каранавірус пераможаны, няма.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG