Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранік: колькасьць хворых на COVID-19 «стабільна зьніжаецца» па ўсёй Беларусі ўжо некалькі тыдняў


Уладзімер Каранік

Стабільнае зьніжэньне колькасьці хворых на COVID-19 назіраецца ва ўсіх рэгіёнах, заявіў міністар здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік 22 ліпеня, паведамляе БелТА.

Паводле Караніка, «сытуацыя паўсюль кіраваная», «стабільная», колькасьць хворых стабільна зьніжаецца.

«У рэгіёнах, якія ўваходзілі пазьней у эпідпрацэс, лічбы крыху вышэй, чым у іншых. Але ўстойлівае зьніжэньне колькасьці пацыентаў як з пнэўманіяй, так і каранавіруснай інфэкцыяй мы назіраем паўсюдна ў краіне ўжо на працягу некалькіх тыдняў», — сказаў Уладзімер Каранік на сустрэчы з кіраўніком РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя М. М. Аляксандрава Сяргеем Паляковым, яго намесьнікам Сяргеем Чырвоным і дырэктарам біятэхналягічнай кампаніі з Бостану CureLab Oncology, Inc. Алексам Шнэйдэрам.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалі пэрспэктывы стварэньня вакцыны ад каранавірусу. Як адзначыў міністар, «вельмі цяжка прагназаваць, калі мы атрымаем вакцыну, якая будзе адказваць усім крытэрам бясьпекі і эфэктыўнасьці».

Афіцыйная статыстыка Мінздароўя па каранавірусе пачала паказваць спад колькасьці «актыўных выпадкаў» у другой палове чэрвеня (за кошт вялікай колькасьці выпісаных) і меншую колькасьць новых выяўленых выпадкаў на дзень. Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

Аляксандар Лукашэнка ўжо не аднойчы казаў пра «перамогу» над каранавірусам. 7 ліпеня ён павіншаваў беларусаў з тым, што «мы з гэтай бядой справіліся», а 10 ліпеня — што «праз тыдзень-два мы забудзем пра каранавірус».

Тым ня менш, 22 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі вырашыла зьменшыць колькасьць назіральнікаў на выбарах «у сувязі з каранавірусам».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG