Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што «на нагах» перанёс каранавірус 

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабістым складам сілавых ведамстваў, 28 ліпеня 2020 году
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабістым складам сілавых ведамстваў, 28 ліпеня 2020 году

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў 28 ліпеня, што бессымптомна, «на нагах» перанёс каранавірус. Пра гэта ён расказаў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам сілавых ведамстваў пры наведваньні вайсковай часткі 3214 унутраных войскаў МУС, паведамляе БелТА.

«Я прыношу прабачэньні за свой голас. Апошнім часам даводзіцца вельмі шмат гаварыць. Але, самае дзіўнае, вы сёньня сустракаецеся з чалавекам, які на нагах умудрыўся перанесьці каранавірус. Такое ўчора заключэньне лекары зрабілі. Бессымптомна», — сказаў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, як ён і казаў раней, «97% насельніцтва ў нас пераносяць гэтую заразу бессымптомна».

«Дзякуй богу, што мне ўдалося трапіць у гэтую кагорту бессымптомных, — дадаў Лукашэнка. — Нарэшце і я трапіў у залаты фонд Беларусі, перанёсшы гэты вірус».

Тыдзень таму прапрэзыдэнцкі Telegram-канал «Пул первого», каб абвергнуць словы кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай пра нізкі прэзыдэнцкі рэйтынг, паказваў кадры з сустрэчаў Лукашэнкі ў Гомлі, дзе ён паціскае рукі тым, хто сабраўся, каб паглядзець на кіраўніка краіны. І Лукашэнка, і тыя, хто прыйшоў на сустрэчу — пераважна пажылыя людзі — былі бяз масак.

21 ліпеня на сустрэчы ў Гомлі Аляксандар Лукашэнка чарговым разам заявіў, што краіна «справілася» з эпідэміяй COVID-19.

У Крамлі ня ведалі, што Лукашэнка перахварэў на COVID-19

Увечары 28 ліпеня Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакаратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, сказаў, што ў Крамлі ня ведалі пра тое, што Лукашэнка перанёс каранавірус, паведамляе ТАСС.

Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 24 чэрвеня на парадзе перамогі ў Маскве і 30 чэрвеня на адкрыцьці мэмарыяла савецкаму салдату ў Ржэве.

У Беларусі ад пачатку эпідэміі прызналі звыш 67 тысяч выпадкаў COVID-19 і 543 сьмерці інфікаваных. У апошнія 19 дзён афіцыйна паведамляюць пра менш як 200 выяўленых выпадкаў і 4–6 сьмерцяў на дзень. Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, Беларусь знаходзіцца на 8-м месцы ў Эўропе па распаўсюджаньні COVID-19 і на 21-м па колькасьці сьмерцяў. З разьліку на мільён жыхароў Беларусь шостая ў Эўропе што да пашырэньня вірусу (хворых на мільён чалавек больш, чым у Італіі, Гішпаніі, Францыі, Вялікай Брытаніі), і знаходзіцца на 29-м месцы па сьмяротнасьці на душу насельніцтва.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG