Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўшаноўваюць памяць Герояў Нябеснай Сотні


Мэмарыял у памяць пра Герояў Нябеснай Сотні ў Кіеве, 22 студзеня
Мэмарыял у памяць пра Герояў Нябеснай Сотні ў Кіеве, 22 студзеня

Ва Ўкраіне 20 лютага ў Дзень Герояў Нябеснай Сотні пройдуць імпрэзы ў гонар палеглых удзельнікаў Рэвалюцыі Годнасьці. У гэты дзень у Кіеве і многіх рэгіёнах Украіны пройдуць памятныя акцыі.

Так, у сталіцы Ўкраіны раніцай чакаецца Шэсьце годнасьці і памінальная паніхіда за ахвяраў расстрэлаў на Майдане, а ўвечары акцыя пад Офісам прэзыдэнта — у памяць аб Героях Нябеснай Сотні і з напамінам, як кажуць арганізатары, што «Ўкраіна ўсё яшчэ змагаецца за ідэалы Майдана на фронце».

«Рэвалюцыя 2013–2014 гадоў адбылася цаною больш як ста жыцьцяў. Нябесная сотня стала прыкладам самаахвярнасьці ў імя вышэйшых ідэалаў, адным зь якіх была годнасьць. Майдан перастаў быць назваю мясьціны. Ён стаў сымбалем свабоды. Менавіта таму Рэвалюцыю Годнасьці, як і пратэставы рух 2004 году, і Рэвалюцыю на граніце, можна лічыць працягам Украінскай рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы Другой сусьветнай вайны», — заявіў украінскі Інстытут нацыянальнай памяці.

У апошнія дні ва Ўкраіне публічна згадваюцца ахвяры расстрэлаў Майдану. У пэрыяд з 18 па 20 лютага 2014 году ў цэнтры Кіева забілі больш за сто чалавек, асабліва 20 лютага. Пасьля палеглых удзельнікаў акцыі пратэсту сталі называць «Нябеснай сотняй». Сярод загінулых былі і звыш дзясятка сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG