Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя «беркутаўцы» вярнуліся ў Кіеў, каб расказаць «праўду пра Майдан»


Акцыя памяці загінулых мірных дэманстрантаў у Кіеве на Майдане ў студзені і лютым 2014 году. Кіеў, 22 студзень 2020
Акцыя памяці загінулых мірных дэманстрантаў у Кіеве на Майдане ў студзені і лютым 2014 году. Кіеў, 22 студзень 2020

Два былыя супрацоўнікі ўкраінскага спэцпадразьдзяленьня «Беркут», перададзеныя адміністрацыі сэпаратысцкіх рэгіёнаў на ўсходзе Ўкраіны ў выніку расейска-ўкраінскага абмену палоннымі, вырашылі вярнуцца ў Кіеў.

Аляксандр Марынчанка і Сяргей Тамтура, якія знаходзіліся ў Кіеве пад хатнім арыштам у сувязі з абвінавачаньнямі ў датычнасьці да расстрэлаў на Майдане, вырашылі ўдзельнічаць у судовым працэсе ў справе аб гібелі мірных дэманстрантаў у цэнтры Кіева ў лютым 2014 году.

Спэцпадразьдзяленьне «Бэркут» у цэнтры Кіеву, сьнежань 2013
Спэцпадразьдзяленьне «Бэркут» у цэнтры Кіеву, сьнежань 2013

Абодва былыя спэцназаўцы напісалі ў звароце да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, старшыні Вярхоўнай Рады і генпракурора:

«Праўда — гэта прычына нашага вяртаньня ў Кіеў. На працягу пяці гадоў судовы працэс быў асноўнай крыніцай праўды аб Майдане і павінен працягнуцца. Мы будзем удзельнічаць у судовых пасяджэньнях.

Нам няма чаго хаваць — мы не чынілі злачынстваў. Мы хочам аднавіць сумленнае імя спэцпадразьдзяленьня „Беркут“. Мы хочам, каб па-сапраўднаму вінаватыя ў забойствах праваахоўнікаў і пратэстоўцаў былі пакараныя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG