Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр сакратар управы КХП БНФ Віктар Рабушка


На 59-м годзе жыцьця памёр Віктар Рабушка, сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.

Як адзначае кіраўніцтва КХП БНФ, гэта вялікая страта для беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Віктар служыў Беларусі самааддана і ахвярна, быў прыкладам для ўсіх. Чалавек выдатных інтэлектуальных здольнасьцяў, ён зрабіў вялікі ўнёсак у распрацоўку і рэалізацыю палітычных і культурніцкіх праграм на карысьць Беларусі. З дня ў дзень, на працягу гадоў Віктар рабіў арганізацыйную працу, не адступаючы перад руцінай і цяжкасьцямі. У драматычныя моманты нашага змаганьня ён быў у цэнтры падзей, наперадзе, натхняючы людзей і баронячы тых, хто патрапіў у бяду. Віктар верыў у народную перамогу, у сьветлую будучыню Бацькаўшчыны і рабіў усё, каб наблізіць гэтую будучыню".

Разьвітаньне адбудзецца ў панядзелак 6 студзеня, з 11.00 да 12.00 па адрасе: Менск, завулак Кабушкіна, 49. Дом смутку Цырыманіял (ст. метро «Аўтазаводзкая»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG