Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матч Кубка Дэвіса перанясуць зь Менску: не падышоў корт Палаца тэнісу


Нацыянальная акадэмія тэнісу
Нацыянальная акадэмія тэнісу

Міжнародная фэдэрацыя тэнісу (ITF) аштрафавала Беларусь і пазбавіла 41 бала ў Кубку Дэвіса за якасьць пакрыцьця закрытага корту ў Палацы тэнісу, піша «Прэсбол».

Матч мужчынскіх зборных Беларусі і Нямеччыны 6–7 сакавіка перанесены ў Дзюсэльдорф — ён меў праходзіць у Менску, але беларусам давядзецца гуляць на выезьдзе.

Спэцыялісты ITF выявілі недапушчальна высокую хуткасьць адскоку мяча падчас матчу Беларусь — Партугалія. Паводле выданьня, гэта можа быць зьвязана з тым, што пакрыцьцё даўно не мянялі.

Пакрыцьцё хардавага корту, тлумачыць «Прэсбол», можа зь цягам часу мяняць свае якасьці ад вонкавых умоваў, таксама як травяныя або грунтавыя корты. Ад узаемадзеяньня зь мячамі і абуткам спартоўцаў корт сьціраецца і «паліруецца» — мяч менш чапляецца, пакрыцьцё становіцца «хутчэйшым».

«Каб хард заставаўся высакаклясным, яго трэба мяняць ледзь ня кожны год, аднак эканамічна гэта зусім не апраўдана, асабліва ва ўмовах трэнавальнага цэнтру», — адзначае выданьне.

У табліцы Кубка Дэвіса Беларусь цяпер займае 45-е месца з 88,13 бала — страціла 14 пазыцыяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG