Марзалюк, Давыдзька, Белаконеў. Хто ўзначаліў якія камісіі ў Палаце прадстаўнікоў

абноўлена
Новы кіраўнік камісіі адукацыі, культуры і навукі Ігар Марзалюк
Новы кіраўнік камісіі адукацыі, культуры і навукі Ігар Марзалюк

У Палаце прадстаўнікоў 7-га скліканьня 11 сьнежня вызначылі старшыняў парлямэнцкіх камісіяў, піша БелаПАН.

Хто якую камісію ўзначаліў?​

  • Былы кіраўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Алег Белаконеў узначаліў камісію нацыянальнай бясьпекі.
  • Былая судзьдзя Вярхоўнага суду Сьвятлана Любецкая будзе кіраваць камісіяй заканадаўства.
  • Валянціна Семяняку на безальтэрнатыўных выбарах абралі старшынём камісіі дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту.
  • Генадзь Давыдзька будзе кіраваць камісіяй правоў чалавека, нацыянальных адносінаў і СМІ.
  • Ігар Марзалюк — камісіяй адукацыі, культуры і навукі.
  • Людміла Канановіч — камісіяй працы і сацыяльных пытаньняў.
  • Былы амбасадар Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных – камісіяй па міжнародных справах.
  • Мікалай Васількоў — камісіяй па экалягічных пытаньнях, прыродакарыстаньня і чарнобыльскай катастрофы.
  • Люміла Макарына-Кібак — камісіяй па ахове здароўя, фізкультуры, сямейнай і моладзевай палітыцы.
  • Ігар Камароўскі — камісіяй па прамысловасьці, паліва-энаргетычнаму комплексу, транспарту і сувязі.
  • Віктар Нікалайкін — камісіяй па жыльлёвай палітыцы і будаўніцтву.
  • Леанід Брыч — камісіяй па эканамічнай палітыцы.
  • Людміла Ніжэвіч — камісіяй па бюджэту і фінансам.
  • Мікалай Шаўчук — камісіяй па аграрнай палітыцы.

​
XS
SM
MD
LG