Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні дзень году будзе працоўным, ідэю выходнага ўрад Беларусі не падтрымаў 


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

31 сьнежня ў Беларусі застанецца працоўным днём, сказаў журналістам перад першым паседжаньнем новага складу Палаты прадстаўнікоў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас.

Паводле яго, прапанову зрабіць пераднавагодні дзень выходным ва ўрадзе разгледзелі, але не падтрымалі. Як і плянавалася раней, беларусы будуць адпачываць 1 студзеня, а за 2 студзеня давядзецца адпрацаваць у суботу 4 студзеня. Таксама ня трэба на працу 6 студзеня, але з адпрацоўкай у суботу 11 студзеня.

Раней у інтэрнэце зьявілася пэтыцыя зрабіць выходным апошні дзень году, за яе падпісаліся больш як 15 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG