Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына адмяняе «ўзнос салідарнасьці» з усходнімі землямі


Падзеньне Бэрлінскага муру, лістапад 1989 года
Падзеньне Бэрлінскага муру, лістапад 1989 года

З 2021 года пераважная большасьць жыхароў ФРГ будуць вызваленыя ад выплаты «ўзносу салідарнасьці з новымі фэдэральнымі землямі» (Solidaritätszuschlag). Такое рашэньне прыняў у чацьвер, 14 лістапада, нямецкі бундэстаг, паведамляе Нямецкая хваля.

Фактычная адмова ад падатку стала магчымай таму, што нямецкае адзінства прасунулася далёка наперад, заявіў міністар фінансаў краіны Олаф Шольц. Значнае скарачэньне «зьяўляецца таксама знакам посьпеху ўзьяднаньня Нямеччыны», — цытуе Шольца агенцтва dpa.

Ад выплаты ўзносу вызваляць прыкладна 90 адсоткаў падаткаплацельшчыкаў. 3,5 адсоткі будуць па-ранейшаму плаціць яго ў поўным аб’ёме, яшчэ 6,5 працэнта — часткова, у залежнасьці ад іх даходу.

«Узнос салідарнасьці» быў асаблівым падаткам, уведзеным пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў мэтах аднаўленьня новых фэдэральных зямель, тэрыторыі былой ГДР. Ён складаў 5,5 працэнта ад карпаратыўнага і падаходнага падатку і толькі ў 2018 годзе прынёс у нямецкі бюджэт 18,9 млрд эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG