Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіна ЭЗ пакарала кампанію Coca-Сola за «прапаганду гомасэксуалізму»


Будапэшт
Будапэшт

Упраўленьне раёну Пэшт у Вугоршчыне пакарала кампанію Coca-Сola за плякаты з выявай гомасэксуальных параў, паведаміла ў аўторак выданьне «Magyar Hirlap».

Улады вырашылі, што жнівеньская плякатная кампанія пад лёзунгам #loveislove парушыла пункт закону, які датычыць рэклямаў, што могуць пашкодзіць фізычнаму, духоўнаму, эмацыйнаму або маральнаму разьвіцьцё дзяцей і моладзі. Такія рэклямы ў краіне забароненыя.

Канцэрну абавязалі ў будучыні не разьмяшчаць такую рэкляму і заплаціць штраф у памеры амаль $2 тыс. Вугорскі аддзел кампаніі растлумачыў, што мэтай рэклямы было паказаць каштоўнасьці канцэрну, якіх ён даўно прытрымліваецца, а Coca-Сola нязьменна верыць, што «ўсе роўныя, незалежна ад нацыянальнасьці, рэлігіі, полу, узросту, этнічнага паходжаньня, мовы, на якіх мы размаўляем, хобі і поглядаў».

На рэкляму паскардзілася група грамадзянаў. Хрысьціянская арганізацыя CitizenGO ініцыявала пэтыцыю, у якой падкрэсьлівалася, што гэта першая рэкляма, у якой «рэклямуецца гомасэксуалізм». Пэтыцыю падпісала 20 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG