Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каліфорніі забаранілі гандаль новым футрам і выкарыстаньне дзікіх жывёл у цырку


Ілюстрацыйнае фота

Губэрнатар штату Каліфорнія Гэвін Ньюсам падпісаў пакет законапраектаў аб барацьбе з жорсткім абыходжаньнем з жывёламі і садзейнічаньні абароны жывёл, гаворыцца на сайце губэрнатара.

Сярод іх — першы ў ЗША закон, які забараняе вырабляць, прадаваць, дарыць, абменьваць футравыя вырабы на тэрыторыі штату. Забарона распаўсюджваецца на адзеньне, абутак, сумкі, галаўныя ўборы і зьвязкі ключоў (але не распаўсюджваецца на скуру і мех кароў, аленяў, коз і авечак). Закон набудзе моц у 2023 годзе.

Таксама губэрнатар падпісаў закон, які забараняе выкарыстаньне мядзьведзяў, тыграў, сланоў, малпаў і іншых дзікіх жывёл у цыркавых выступах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG