Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за вяртаньне ордэна Кастуся Каліноўскага

абноўлена

Тату з партрэтам Кастуся Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота
Тату з партрэтам Кастуся Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота

На сайце Petitions.by пачалі зьбіраць подпісы за тое, каб вярнуць у сьпіс дзяржаўных узнагародаў ордэн Кастуся Каліноўскага, скасаваны ў 2004 годзе.

На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісаліся больш за 120 чалавек. Подпісы накіруюць у Палату прадстаўнікоў.

Кастусь Каліноўскі — адзін зь лідэраў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем беларусаў, літоўцаў і палякаў.

7 пытаньняў і адказаў пра Кастуся Каліноўскага

Ордэн Кастуся Каліноўскага быў афіцыйнай узнагародай Беларусі з 1996 па 2004 год. Узнагароду маглі атрымаць грамадзяне:

  • за самаадданы ўчынак, мужнасьць і адвагу, выяўленыя пры выратаваньні людзей, спыненьні злачынных замахаў на іх жыцьцё; за адвагу, выяўленую ўва ўмовах падвышанай небясьпекі пры ахове грамадзкага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасьці, пры затрыманьні злачынцаў і выкрыцьці злачынных групаў;
  • за мужнасьць і трываласьць, выяўленыя падчас стыхійных бедзтваў, пажараў, аварыяў, катастрофаў і іншых надзвычайных абставін, у выніку чаго папярэджаная пагроза жыцьцю і здароўю людзей або выратаваныя значныя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасьці;
  • за іншыя самаадданыя дзеяньні, зьвязаныя з выкананьнем воінскага, грамадзянскага або службовага абавязку і спалучаныя з рызыкай для жыцьця.

У 2002 годзе да ўзнагароды пасьмяротна прадставілі старшую судовую выканаўцу з Рагачова Натальлю Камарову за «ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў, значны ўнёсак у забесьпячэньне законнасьці і правапарадку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG