Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пачала вяшчаньне польскамоўнага канала для Вільні


Віленскі ўнівэрсытэт з вышыні птушынага палёту

Ад 17 верасьня ў Вільні і паўднёва-ўсходняй Літве пачаў вяшчаньне польскамоўны канал «TVP Wilno». Гэта будзе шосты канал гэтай сеткі, які будуць паказваць на тэрыторыі Літвы — акрамя яго ўжо можна глядзець каналы «TVP Polonia», «TVP Info», «TVP Historia», «Power TV» і «Nuta.TV» — паведамляе delfi.lt

Ва ўрачыстым адкрыцьці тэлеканалу «TVP Wilno», што адбываўся ў польскі доме культуры ў Вільні, прымалі ўдзел прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і канцлер урада Літвы Альгірдас Стончайціс.

«Сёньня мы ўзгадваем брутальную агрэсію супраць польскай дзяржавы 17 верасьня 1939 году. Трагедыя Польшчы гэта і трагедыя Літвы. Аднак я ўпэўнены, што посьпех Літвы гэта таксама і посьпех Польшчы. Таму новая інфармацыйная праграма на польскай мове ў Літве — гэта яшчэ адзін агульны праект, што збліжае нашы дзяржавы і распаўсюджвае агульныя каштоўнасьці. Літоўскі ўрад ужо другі год фінансуе рэтрансьляцыю пяці польскіх тэлевізійных каналаў у паўднёва-ўсходняй Літве» — сказаў канцлер урада Літвы Альгірдас Стончайціс

Канцлер урада падзякаваў супольнасьці палякаў Літвы і польскаму ўраду за агульную працу па ажыцьцяўленьню важных праектаў і пажадаў, каб аўдыторыя ў будучыні толькі расла.

«TVP Wilno» — бясплатны канал на польскай мове. Яго фокус — польскамоўны агляд літоўскіх рэалій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG