Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне абвясьцілі чырвоны ўзровень небясьпекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На 15 і 16 верасьня на Гомельшчыне абвясьцілі штармавое папярэджаньне і забаранілі наведваць лясы, піша Міністэрства лясной гаспадаркі. На момант публікацыі забарона не закранула Акцябарскі і Рагачоўскі раёны.

Таксама забаранілі наведваць лясы ў шасьці раёнах Берасьцейшчыны і трох раёнах Магілёўшчыны.

У гэтых раёнах 15-16 верасьня назіраецца надзвычайная небясьпека пажараў. 16 верасьня ў многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненьне ветру да 15-20 м/с, паведамілі ў Белгідрамэце.

Падчас забароны на наведваньне лясоў людзям нельга зьяўляцца ў лясах, а таксама прыяжджаць туды на асабістым транспарце. Выключэньнем зьяўляюцца дарогі, якія вядуць да населеных пунктаў ці лецішчаў празь лес. Ва ўсіх астатніх выпадках парушальнікаў могуць пакараць папярэджаньнем ці штрафам каля 640 рублёў паводле арт. 15.29 КаАП. Калі будзе пашкоджаны лес ці тарфянік, штраф павялічыцца ўдвая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG