46-гадовы жыхар Наваполацку спрабаваў зьехаць ад супрацоўнікаў ДАІ, якія перасьледавалі яго. Аказалася, што ён быў п’яным і ў яго крыві ўтрымлівалася 2,7 праміле.
Кіроўцу затрымалі ўчора ў Полацку, напісана ў афіцыйнай суполцы ўпраўленьня ДАІ Віцебскага аблвыканкаму Вконтакте. Спачатку ён праігнараваў патрабаваньні спыніцца, потым павялічыў хуткасьць і спрабаваў сысьці ад перасьледу.
Неўзабаве кіроўцу затрымалі, ягоны аўтамабіль адправілі на штраф-стаянку.
Па заканадаўстве, за кіраваньне транспартным сродкам у стане алькагольнага ап’яненьня або перадачу права кіраваньня нецьвярозаму, а таксама адмову ад праходжаньня агляду прадугледжваецца пазбаўленьне права кіраваньня ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафу ад 50 да 100 базавых велічынь.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com