Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Greenpeace: 2019 год можа стаць рэкордным па плошчы лясных пажараў у Расеі


Пажары ў Сібіры, фота 30 ліпеня 2019 году
Пажары ў Сібіры, фота 30 ліпеня 2019 году

2019 год можа стаць рэкордным па плошчы лясных пажараў у Расеі, паведамляе расейскае аддзяленьне Greenpeace.

«Дажджы і холад у Сібіры прывялі да значнага паляпшэньня сытуацыі з пажарамі, але цяперашняя плошча іх дасягнула максымуму з пачатку году — 5,4 мільёна гектараў. Агульная плошча, ахопленая пажарам, неўзабаве перасягне ўзровень 2018 году і да канца сэзону можа пабіць рэкорд 2012 году», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце арганізацыі.

Эколяг адзначаюць, што рэкордная плошча пажараў уносіць «велізарны ўнёсак у зьмяненьне клімату», які можна параўнаць з выкідамі вуглякіслага газу 49 мільёнаў транспартных сродкаў за год. Мільёны людзей пакутуюць ад дыму, а дзікая прырода пазбаўлена асяродзьдзя пражываньня, сказаў Greenpeace.

У той жа час пераважная большасьць пажараў, якія разгараюцца ў Сібіры, цяпер адбываецца ў так званых «зонах кантролю», у якіх, паводле закону, гасіць пажар не патрэбна. Менавіта праз гэта, паводле Greenpeace, пажары закранулі мільёны гектараў лесу.

Эколягі патрабуюць ад уладаў перагледзець «зоны кантролю» і забясьпечыць неабходнае бюджэтнае фінансаваньне для барацьбы з пажарамі.

Пажары ў Сібіры ўспыхнулі ў ліпені. Да пачатку жніўня плошча лясных пажараў дасягнула амаль трох мільёнаў гектараў. У канцы ліпеня на поўдні Сібіры абвясьцілі надзвычайнае становішча праз пажары.

Толькі пасьля таго, як плошча пакрытага лесам агню за месяц павялічылася ўтрая — зь мільёна гектараў, чыноўнікі вырашылі тушыць «закрытыя асяродкі ў зонах кантролю», тушэньне якіх раней было прызнана неэфэктыўным з прычыны высокіх выдаткаў.

1 жніўня ў Краснаярску была заведзеная першая крымінальная справа ў сувязі з пажарамі. Супрацоўнікі абласнога Міністэрства лясной гаспадаркі абвінавачваюцца ў халатнасьці. Колькасьць падазраваных не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG