Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме адбылася сутычка паміж мусульманамі і юдэямі


Ілюстрацыйнае фота. Мусульманскія вернікі моляцца ля галоўнага ўваходу ў комплекс мячэту Аль-Акса ў старым горадзе Ерусаліму, 2017 год
Ілюстрацыйнае фота. Мусульманскія вернікі моляцца ля галоўнага ўваходу ў комплекс мячэту Аль-Акса ў старым горадзе Ерусаліму, 2017 год

На Храмавай гары ў Ерусаліме адбыўся канфлікт паміж мусульманамі і юдэямі. Прычынай стала супадзеньне мусульманскага сьвята Курбан-байрам і нацыянальнага дня жалобы габрэйскага народа Дзявятага ава, піша The Jerusalem Post.

Як адзначылі журналісты, звычайна ў дні Курбан-байраму Храмавая гара зачыненая для ўсіх, хто не вызнае іслам, але ў гэтым годзе даты супалі. Пасьля ранішніх акцый пратэсту габрэйскага народа, юдэям дазволілі прайсьці ў сьвятыню. Мусульмане перашкодзілі ўваходу юдэяў на Храмавую гару, што прывяло да сутычак паміж грамадзянамі.

Паліцыя ўмяшалася, каб спыніць канфлікт. Сілавікі выкарыстоўвалі сьветлашумавыя гранаты і іншыя сродкі. Вядома, што ёсьць пацярпелыя сярод прадстаўнікоў абедзьвюх рэлігій, аднак дакладная колькасьць пакуль не называецца.

Пасьля гэтага ўлады Ерусалімау забаранілі юдэям уваходзіць у сьвятыню ў мэтах бясьпекі. Каля храма сабралася каля 80 тысяч мусульман, якія сьвяткуюць Курбан-байрам.

Храмавая гара — абнесеная высокімі сьценамі прастакутная плошча на ўсходнім баку Старога горада Ерусаліму. Сьвятое месца для прыхільнікаў юдаізму і трэцяе па сьвятасьці — для мусульман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG