Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці «неграмадзян» Латвіі будуць аўтаматычна атрымліваць грамадзянства краіны


з 1 студзеня 2020 года дзеці «неграмадзян» Латвіі, якія народзяцца на тэрыторыі рэспублікі, будуць аўтаматычна станавіцца грамадзянамі. Пра гэта заявіў 4 чэрвеня абраны прэзыдэнт Латвіі Эгілс Левітс у інтэрвію агенцтву ЛЕТА.

Ідэю даваць грамадзянства ўсім народжаным у краіне дзецям «неграмадзян», як гэта нядаўна зрабіла суседняя Эстонія, былы прэзыдэнт Латвіі Раймандас Вэёніс выказаў у 2017 годзе. Прыняць адпаведны закон даўно патрабавалі ад краін Балтыі ўлады ЭЗ.

Тэрмін «неграмадзяніна» зьявіўся ў Латвіі пасьля аднаўленьня незалежнасьці ў 1991 годзе. «Неграмадзяне» — гэта людзі, якія прыехалі ў краіну пасьля 1940 году, гэта значыць пасьля страты Латвіяй незалежнасьці. З пашпартам неграмадзяніна чалавек ня можа галасаваць і быць абраным, ня можа служыць у войску і займаць пэўныя дзяржаўныя і муніцыпальныя пасады.

Па апошніх дадзеных, цяпер у Латвіі жывуць 1 мільён 796 тысяч грамадзян і 242 тысячы неграмадзян. Пераважная іх большасьць неграмадзян — рускамоўныя, у асноўным пэнсіянэры з рускамоўных анкляваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG