Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як гучала першая перадача нашага радыё. Гэта было роўна 65 гадоў таму


65 гадоў таму — 20 траўня 1954 году выйшла ў эфір першая беларуская праграма Радыё Вызваленьне.

Той, хто тады, у поўні Халоднай Вайны, якая лютавала па абодва бакі Жалезнай Заслоны, за паўгадзіны да паўночы выпадкова наладзіў свой прыймач на хвалю новай радыёстанцыі, мог пачуць гэта:

Некалькі тыдня таму Радыё Свабода пасьля амаль 65 гадоў штодзённага этэру канчаткова пакінула радыёхвалі. Апошні раз наш сыгнал прагучаў на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц 30 красавіка 2019 году.

​Сыход Радыё Свабода з радыёхваляў — падзея сумная, але не трагічная. Па-першае, на тых радыёхвалях — што на кароткіх, што на сярэдніх, ужо мала хто і застаўся. Сьвет не стаіць на месцы, на зьмену радыёпрымачам прыйшлі кампутары і розныя мабільныя прылады. Выпускаць аўдыёпрадукцыю (учора яе называлі радыёперадачамі, сёньня — падкастамі, заўтра назавуць як-небудзь яшчэ) — Радыё Свабода не перастала. Таму прызначаем нашым слухачам сустрэчы ў іншых месцах.

Падсумуем: як і дзе можна слухаць Радыё Свабода.

Жывы паток

  • Праз адмысловы разьдзел на нашым сайце
  • Праз спадарожнік HOTBIRD 8 (13 Degrees East); POLARIZATION: Vertical; FREQ: 12.226 GHZ; FEC: 3/4; SYMBOL RATE: 27.5 MS/s
  • Праз мабільны дадатак: для iPhone цi Android
  • Праз дадатак ці электронны сэрвіс TuneIn
  • Слухаць праз адкрытыя сэрвісы і рэтрансьлятары: www.liveonlineradio.net; guzei.com.

Падкасты

  • Праз адмысловы разьдзел на нашым сайце
  • На відэаплятформе Youtube;
  • На аўдыяплятформе SoundCloud;
  • У мабільных праграмах:
    • iTunes
    • Google Podcasts
    • CastBox
    • Podcast Addict
    • Podcast Republic
    • SoundCloud​

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 11), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG