Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці каля 200 праціўнікаў акумулятарнага заводу зноў выйшлі на плошчу


Пратэсты супраць акумулятарнага завода ў Берасьці, архіўнае фота
Пратэсты супраць акумулятарнага завода ў Берасьці, архіўнае фота

На плошчы Леніна ў цэнтры Берасьця ў чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага заводу, паведамляе БелаПАН. Такія сустрэчы праходзяць тут штонядзелі ад 25 лютага 2018 году.

Паводле праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна, а 12:40 на плошчы было каля 200 чалавек. Міліцыянты праз мэгафон папярэджвалі іх, што акцыя несанкцыянаваная.

На сустрэчы Дзьмітры Бекалюк паведаміў, што актывісты кругласутачна дзяжураць каля мерапрыемства. Ён заявіў, што завод працуе бяз акту ўводу ў эксплюатацыю.

Уладзімер Вялічкін сказаў, што на наступным тыдні будуць судзіць сама меней пяцярых праціўнікаў заводу за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

«Гэта робіцца для таго, каб прымусіць людзей замоўкнуць і каб яны адчулі бездапаможнасьць перад рэпрэсіўнай дзяржаўнай машынай», — сказаў ён.

Каля 12:40 праціўнікі акумулятарнага заводу прайшлі каля 1,5 км па цэнтральных вуліцах Берасьця. Іх суправаджалі міліцыянты, але нікога не затрымлівалі.

Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. Што важна ведаць

Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
  • Завод пабудавалі каля вёсак Хабы, Шчэбрын і Тэльмы-2, што пад Берасьцем. За два кілямэтры — рака Мухавец. Афіцыйная экалягічная экспэртыза прагназавала, што ўзьдзеяньне заводу на асяродзьдзе і чалавека будзе нязначнае. Аднак людзі ўсё роўна баяцца, што выкіды з заводу падарвуць ім здароўе.
  • Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці трывалі ад пачатку 2018 году, калі людзі даведаліся пра будоўлю. Праціўнікі заводу лічаць вытворчасьць «бруднай» і небясьпечнай, заяўляюць пра парушэньні працэдураў будаўніцтва.
  • Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі ў лютым 2018 году. Аднак урадавая камісія ня выявіла парушэньняў у рэалізацыі праекту па будаўніцтве заводу.
  • У траўні 2018 году актывісты накіравалі ў адміністрацыю прэзыдэнта больш за 2,5 тысячы подпісаў за адстаўку чыноўнікаў Берасьця, бо тыя «ігнаруюць інтарэсы жыхароў Берасьцейскага рэгіёну і сьвядома заплюшчваюць вочы на шкоду ад заводу».
  • У верасьні 2018 году на будоўлі заводу выявілі парушэньні пажарнай бясьпекі.
  • У чэрвені 2019 году падчас пусканаладачных работ на заводзе зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра.
  • 14 чэрвеня старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва заводу да ліквідацыі выяўленых парушэньняў.
  • У ліпені 2019 праект акумулятарнага завода атрымаў адмоўнае заключэньне дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы, У Мінпрыроды паведамілі, што прычынай стала прадстаўленьне недакладных дадзеных. У жніўні праектную дакумэнтацыю паўторна падалі на экспэртызу, але пазьней кампанія адклікала дакумэнты «па прычыне неабходнасьці ўсебаковага і больш поўнага адлюстраваньня інфармацыі аб унесеных зьменах».
  • 24 лютага 2020 году праектную дакумэнтацыю акумулятарнага завода пасьля карэкціроўкі зноў падалі на дзяржаўную экалягічную экспэртызу. Грамадзкая экспэртыза, якую даручаў правесьці Лукашэнка, правалілася.
  • 22 чэрвеня 2020 году Лукашэнка пааабяцаў правесьці рэфэрэндум наконт лёсу заводу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
  • 15 сакавіка 2021 году завод увялі ў эксплюатацыю. У правядзеньні рэфэрэндуму актывістам адмовілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG