Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія хакеісты вяртаюцца ў сусьветную эліту


Беларуская зборная на Чэмпіянаце сьвету 2018 году ў Даніі
Беларуская зборная на Чэмпіянаце сьвету 2018 году ў Даніі

Хакейная зборная Беларусі, якая сёлета выступае ў першым дывізіёне сусьветнага чэмпіянату, што праходзіць у Казахстане, здабыла сабе права вярнуцца ў элітны дывізіён.

Беларускія хакеісты ў гульні з камандай Казахстану прайгравалі 0:2, але здолелі зраўняць лік, давёўшы гульню да овэртайму.

Дзякуючы гэтаму, нават у выніку прайграўшы 2:3, беларуская каманда здабыла неабходны для вяртаньня ў элітную шаснаццатку адзін пункт.

Посьпеху беларусаў дапамагла сэнсацыйная перамога Літвы над Паўднёвай Карэяй 2:1. Пасьля гэтай паразы карэйская каманда страціла шанцы на выхад у элітны дывізіён.

У апошні гульнёвы дзень Беларусь згуляе з Паўдзённай Карэяй, але вынік гэтага матчу ўжо не паўплывае на разьмяшчэньне камандаў у турнірнай табліцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG