Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі праходзіць 20-я акцыя «жоўтых камізэлек»


Парыж пасьля пратэстаў, сакавік 2019
Парыж пасьля пратэстаў, сакавік 2019

У Францыі праходзіць 20-я акцыя руху «жоўтых камізэлек». За амаль пяць месяцаў штотыднёвых дэманстрацыяў пратэстоўцам удалося дамагчыся адмены павышэньня акцызаў на паліва і іншых саступак ад ураду. Колькасьць удзельнікаў кожную суботу скарачаецца, аднак актыўнасьць пратэстаў не зьніжаецца, адзначае RFI.

Самыя шматлікія акцыі праходзяць у суботу ў Парыжы, Бардо, Ліёне, Марсэлі, Страсбуры. Як паведамляе AFP, некаторыя дэманстранты заклікаюць заблякаваць зброевыя заводы, якія вырабляюць спэцсродкі для разгону дэманстрантаў, напрыклад, шумавыя гранаты.

У гэтую суботу дэманстрацыі цалкам забароненыя ў Авіньёне, Тулузе, Руане і Сэнт-Эцьене. У Парыжы другую суботу запар забароненыя масавыя акцыі на Елісейскіх палях. Дадатковыя захады бясьпекі і тэрытарыяльныя абмежаваньні былі ўведзеныя гарадзкімі ўладамі пасьля пагромаў і сутыкненьняў 16 сакавіка.

Прэфэктура паліцыі папярэдзіла прадпрымальнікаў, чые рэстарацыі і крамы знаходзяцца на маршрутах правядзеньня дэманстрацыяў.

Паводле дадзеных французскага міністэрства ўнутраных справаў, ад пачатку акцыяў «жоўтых камізэлек» паліцыя затрымала больш як 8700 чалавек. Іх абвінавачваюць у пашкоджаньні маёмасьці і ўжываньні гвалту ў дачыненьні да паліцыі. Дзьве тысячы чалавек былі прызнаныя вінаватымі ў судах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG