Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекары разьвянчалі пяць мітаў пра остэапароз


Нягледзячы на тое, што сотні мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце пакутуюць на остэапароз (зьмяншэньне касьцявой масы), пра гэтую хваробу існуе шмат мітаў і памылковых ўяўленьняў. Гэта перашкаджае людзям своечасова зьвяртацца па мэдычную дапамогу, піша на сайце sharecare. com Кэці Ікэр.

1. Гэта проста частка старэньня

Остэапароз не павінен быць натуральнай часткай працэсу старэньня.

Паводле дадзеных Нацыянальнага фонду остэапарозу ЗША, фізычныя практыкаваньні ў спалучэньні з багатай на кальцый і вітамін D дыетай зьяўляюцца жыцьцёва важным для разьвіцьця костак яшчэ ў дзіцячым узроўні. Але, кажуць лекары, ніколі ня позна займець здаровыя звычкі, якія спрыяюць здароўю костак.

Праўда, што нашы косткі з узростам губляюць шчыльнасьць, але гэта не азначае, што остэапароз зьявіцца абавязкова.

2. Гэта праблема пажылых эўрапэоідных жанчын

Узрост, пол і раса сапраўды адыгрываюць пэўную ролю ў сэнсе рызыкі, але насамрэч людзі рознага паходжаньня, розных узростаў і розных палоў павінны быць пільна дбаць пра здароўе сваіх костак.

Паводле дадзеных Міжнароднага фонду остэапарозу, хоць агульная распаўсюджанасьць пераломаў касьцей вышэй у жанчын, мужчыны, як правіла, маюць больш высокія паказчыкі сьмяротнасьці, зьвязаныя зь пераломамі.

3. Остэапароз нельга прадухіліць

Наадварот, ёсьць спосабы, пры дапамозе якіх дарослыя людзі могуць зьнізіць рызыку.

Пачаць трэба зь фізычных практыкаваньняў. Бег трушком, танцы і тэніс вельмі спрыяюць здароўю касьцей, але гэта даволі вялікая нагрузка на суставы. Больш лагоднае ўзьдзеяньне аказваюць шпацыр або трэніроўкі на нескладаных трэнажорах. Ёга, рух і падыманьне невялікіх цяжкасьцяў таксама дапамагаюць выпрацаваць сілу костак.

Важна атрымліваць дастатковую колькасьць кальцыю і вітаміну D зь ежай. А таксама не курыць і ня піць занадта шмат алькаголю — гэта фактары рызыкі.

4. Гэта несур’ёзная праблема

Людзі, якія ўжо маюць остэапароз, часам ня ведаюць, наколькі гэта дрэнна. Некаторыя нават ня могуць зразумець, што ўжо захварэлі на гэтую хваробу да таго часу, пакуль не ўпадуць і ня зломяць сабе нешта. Тым часам, калі чалавек дастаткова пажылы, пералом можа стаць прычынай вялікіх непрыемнасьцяў.

Нават у разьвітых краінах прыкладна 1 з 10 чалавек, якія зламалі сабе шыйку сьцягна, не аднаўляюцца да таго ўзроўню, калі яны маглі сабе даць рады самастойна і выконваць паўсядзённыя функцыі.

5. Гены ня маюць значэньня

Некаторыя фактары рызыкі разьвіцьця остэапарозу (або яго прадухіленьня) можна кантраляваць — напрыклад, дыету і фізычныя практыкаваньні. Але некаторыя людзі генэтычна больш схільныя да остэапарозу, чым іншыя.

Ёсьць фактары, якія знаходзяцца па-за нашым кантролем. Гэта ўзрост, пол, раса, прыём лекаў ад іншых хранічных хваробаў і пэрсанальная гісторыя пераломаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG