Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры простыя парады як уберагчыся ад падзеньняў узімку


Менавіта зь нечаканага падзеньня пачынаюцца розныя праблемы, кшталту трывогі і дэпрэсіі, абмежаваньне фізычнай актыўнасьці, дэкампэнсацыя сардэчна-судзіннай дзейнасьці, галавакружэньне, што вядзе да зьніжэньня якасьці жыцьця.

Мы ня раз пісалі пра падзеньні ў сталым узросьце.

Падзеньні сталых людзейне такая нечаканасьць, як у маладых

Падзеньне ў сталым веку абумоўлены пераважна пагаршэньнем стану здароўя. Напрыклад, часьцей падаюць тыя, у каго баляць суставы ног або ў каго зьніжаны зрок ці кружыцца галава. І гэта зразумела, бо ў такім выпадку людзі не заўважаюць перашкоды на сваім шляху, чапляюцца за яе, што і становіцца непасрэднай прычынай падзеньня.

часьцей падаюць тыя, у каго баляць суставы ног або ў каго зьніжаны зрок ці кружыцца галава

Зразумела, што калі сталы чалавек выходзіць на вуліцу, то колькасьць магчымасьцей упасьці ў яго значна павялічваецца ўзімку. І хаця бягучая зіма часам падобная або на позьнюю восень, або нават на першую палову красавіка, не даводзіцца сумнявацца, што нарэшце надыдуць звыклыя для нас зімовыя дзянькі са сьнегам, галалёдзіцай і марозікам.

Што жа трэба рабіць сталаму чалавеку, каб атрымліваць асалоду ад зімы і зьменшыць верагоднасьць падзеньнчя? Мы раім зрабіць наступныя тры простых, але ўпэўненых прафіляктычных крокі, накіраваных на прадухіленьне падзеньняў:

1. Увага да абутку

Перад наступленьнем зімы перагледзьце свой абутак на прадмет сьлізкасьці падэшваў. Калі яны пададуцца вам сьлізкімі, трэба наляпіць на іх, напрыклад, плястыр, каб яны былі больш устойлівыя.

Сьцеражыцеся насіць абутак на абцасах (гэта тычацца жанчын) або абутак не свайго памеру.

Самым лепшым відам абутку для прадухіленьня падзеньняў прызнаныя спартовыя нясьлізкія красоўкі з шыпамі. Магчыма яны найлепшым чынам і абараняць вас ад няўстойлівасьці на сьлізкай паверхні і прадухіляць падзеньні.

2. Рыхтуйцеся да зімы загадзя

Сталаму чалавеку да зімы трэба рыхтавацца загадзя.

З восені пажадана прайсьці мэдычны агляд для таго, каб былі своечасова выяўлены праблемы са здароўем і нармалізаваны артэрыяльны ціск, а таксама зьнятыя такія праблемы галавакружэньне і болевы сындром у суставах.

Усе гэтыя фактары садзейнічаюць падзеньням і іх лячэньне дапаможа пазьбегчы многіх праблемаў.

3. Правільна абсталюйце хатняе асяродзьдзе

Немалое значэньне мае і правільнае абсталяванае хатняе асяродзьдзе. Калі ў доме ёсьць стары чалавек, то века ўнітаза павінна быць больш тоўстае — з больш высокага лепей падымацца, таму рызыка ўпасьці зьмяншаецца.

Трэба карыстацца нясьлізкімі дыванамі ў ванным пакоі. Уваход у ванну пажадана абсталяваць прыступкамі ці нават парэнчамі, за якія ў выпадку страты раўнавагі сталы чалавек зможа ўхапіцца.

Перад уваходам у кватэру варта прымацаваць да сьцяны кручок, на які сталы чалавек зможа павесіць свае торбы, каб спакойна адшукаць ключы

Перад уваходам у кватэру варта прымацаваць да сьцяны кручок, на які сталы чалавек зможа павесіць свае торбы, каб спакойна адшукаць ключы і адамкнуць дзьверы. Даказана, што пэўная колькасьць падзеньняў адбываецца менавіта падчас пошуку ключоў перад уваходнымі дзьвярмі.

Набудзьце эканомныя лямпачкі, бо ўзімку зьніжаецца працягласьць сьветлавога дня і сталы чалавек не павінен знаходзіцца ў цемнаце ці ў паўзмроку. Месцы, дзе ён знаходзіцца ці дзе захоўваюцца яго асабістыя рэчы, павінны быць добра асьветленыя, бо ў цемры лягчэй згубіць раўнавагу і ўпасьці.

Мы вельмі спадзяемся, што нашы простыя і лёгкія для выкананьня парады дазволяць вам ці вашым блізкім добра перажыць чарговую зіму і з асалодай сустрэць вясну, напоўненую цяплом і надзеяй.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG