Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцку не дазволілі правесьці імпрэзу да Дня Волі


Сьвяткаваньне 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку, 2018 год
Сьвяткаваньне 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку, 2018 год

Слуцкая раённая бібліятэка не дазволіла Аліне Нагорнай правесьці адукацыйную імпрэзу да Дня Волі, сказала Нагорная.

Што за імпрэза?

На адукацыйнай імпрэзе юрыст Ігар Случак плянаваў распавесьці пра БНР з праўнага гледзішча. Таксама былі заплянаваныя квіз і акустычны канцэрт, сказала Нагорная.

Ігар Случак, архіўнае фота
Ігар Случак, архіўнае фота

«Хацелі зрабіць асьветніцкі фармат для мэтавай аўдыторыі, якая хоча даведацца пра Беларускую Народную Рэспубліку, але ня хоча шукаць [інфармацыю] самастойна», — сказала Нагорная.

Чаму адмовілі?

Для імпрэзы Нагорнай няма памяшканьняў, бо ва ўсіх залях установы ў розны час будуць праходзіць мерапрыемствы «па разнастайных кірунках дзейнасьці бібліятэк».

Аліна Нагорная
Аліна Нагорная

Паводле Нагорнай, бібліятэка ня першы час адмаўляе ёй такім жа тэкстам у магчымасьці правесьці сустрэчу. Летась ёй не далі зладзіць кінапрагляд, прысьвечаны Слуцкаму збройнаму чыну, і сустрэчу з гісторыкам Нінай Стужынскай, бо ва ўсіх памяшканьнях бібліятэкі цягам месяца былі заплянаваныя 110 мерапрыемстваў. У афішы бібліятэкі Нагорная ўбачыла толькі 10 ці 11 імпрэзаў.

Калі бібліятэка не дазволіла Стужынскую — Нагорная зладзіла экскурсію зь ёй
Калі бібліятэка не дазволіла Стужынскую — Нагорная зладзіла экскурсію зь ёй

«Я хацела правесьці імпрэзу 25-га, але 25-га бібліятэка не працуе. Я пісала заяўку на 26 сакавіка і прасіла, калі 26-га занятыя памяшканьні, правесьці яе цягам тыдня», — сказала Свабодзе Нагорная.

Летась на канцэрт да Дня Волі ў слуцкім гарадзкім Доме культуры прыйшлі каля 100 чалавек.

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG