На плошчы Леніна ў Берасьці 9 сьнежня сабраліся 250 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем, піша БелаПАН.
Акцыі пратэсту праходзяць штотыдзень ад 25 лютага. Падчас акцыі 9 сьнежня ўдзельнікі абмяркоўвалі сустрэчу праціўнікаў будаўніцтва з прадстаўнікамі Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя, якая адбылася ў Менску 5 сьнежня.
Сьцісла пра вынікі сустрэчы:
- Ці працягнецца будаўніцтва акумулятарнага заводу, будзе вызначана па выніках паўторнай экалягічнай экспэртызы. Іх пратэстоўцам паведамяць 15–16 сьнежня;
- Да гэтага часу акцыі пратэсту ў цэнтры Берасьця працягнуцца;
- Пратэстоўцам паабяцалі яшчэ адну сустрэчу зь міністрам.
Пратэстоўцаў прадстаўлялі 4 чалавекі, з боку ўладаў на сустрэчу прыйшло 26 чыноўнікаў. Актывісты перадалі міністру прыроды Аляксандру Худыку 800 старонак матэрыялаў і папрасілі адказаць на 93 пытаньні.