Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 гадзін зь міністрам. Чаго дамагліся пратэстоўцы супраць акумулятарнага заводу

абноўлена

Пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем, красавік 2018
Пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем, красавік 2018

Больш за 5 гадзін правялі актывісты, якія пратэстуюць супраць будоўлі акумулятарнага заводу пад Берасьцем, зь міністрам прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэем Худыкам.

Актывісты перадалі яму 800 старонак матэрыялаў і папрасілі адказаць на 93 пытаньні.

Сьцісла пра вынікі сустрэчы:

  1. Ці працягнецца будаўніцтва акумулятарнага заводу, будзе вызначана па выніках паўторнай экалягічнай экспэртызы. Іх пратэстоўцам паведамяць 15–16 сьнежня;
  2. Да гэтага часу акцыі пратэсту ў цэнтры Берасьця працягнуцца;
  3. Пратэстоўцам паабяцалі яшчэ адну сустрэчу зь міністрам.

Пратэстоўцаў прадстаўлялі 4 чалавекі, з боку ўладаў на сустрэчу прыйшло 26 чыноўнікаў.

Аляксандар Кабанаў, архіўнае фота
Аляксандар Кабанаў, архіўнае фота

Галоўным вынікам сустрэчы, на думку блогера Аляксандра Кабанава, стала дамова аб сустрэчы зь міністрам яшчэ раз, пасьля таго як стануць вядомыя вынікі другой дзяржаўнай экспэртызы. Калі ж вынікі экспэртызы будуць «станоўчымі для будаўнікоў», то будоўля працягнецца.

Пратэстоўцаў супраць заводу зьдзівілі дакумэнты, якімі апэруюць прадстаўнікі міністэрства. Яны карыстаюцца дакумэнтамі 1970–80-х гадоў, сказаў Свабодзе Кабанаў. Актывісты ж прадставілі распрацоўкі пераважна 2015 году. Паводле Кабанава, чыноўнікі папракнулі пратэстоўцаў, што тыя ўзялі дакумэнты з інтэрнэту.

Спрэчным стала палажэньне аб колькасьці сьвінцу ў акумулятарах. Паводле Кабанава, завод плянуе выпускаць 2 млн акумулятараў на год. У кожным акумулятары будзе прыкладна 9 кг сьвінцу. Такім чынам, за год трэба будзе перапрацаваць як мінімум 18 тысяч тон сьвінцу. Паводле ж праекту, сказаў Кабанаў, магутнасьць заводу — 13 тысяч тон.

«Як дзяржаўныя чыноўнікі думаюць выходзіць з гэтага становішча, яны нам не сказалі», — заявіў Кабанаў.

Правесьці стрым з сустрэчы Кабанаву забаранілі. Усе сродкі сувязі пратэстоўцаў папрасілі пакінуць на ўваходзе.

Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. Што важна ведаць

Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
  • Завод пабудавалі каля вёсак Хабы, Шчэбрын і Тэльмы-2, што пад Берасьцем. За два кілямэтры — рака Мухавец. Афіцыйная экалягічная экспэртыза прагназавала, што ўзьдзеяньне заводу на асяродзьдзе і чалавека будзе нязначнае. Аднак людзі ўсё роўна баяцца, што выкіды з заводу падарвуць ім здароўе.
  • Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці трывалі ад пачатку 2018 году, калі людзі даведаліся пра будоўлю. Праціўнікі заводу лічаць вытворчасьць «бруднай» і небясьпечнай, заяўляюць пра парушэньні працэдураў будаўніцтва.
  • Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі ў лютым 2018 году. Аднак урадавая камісія ня выявіла парушэньняў у рэалізацыі праекту па будаўніцтве заводу.
  • У траўні 2018 году актывісты накіравалі ў адміністрацыю прэзыдэнта больш за 2,5 тысячы подпісаў за адстаўку чыноўнікаў Берасьця, бо тыя «ігнаруюць інтарэсы жыхароў Берасьцейскага рэгіёну і сьвядома заплюшчваюць вочы на шкоду ад заводу».
  • У верасьні 2018 году на будоўлі заводу выявілі парушэньні пажарнай бясьпекі.
  • У чэрвені 2019 году падчас пусканаладачных работ на заводзе зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра.
  • 14 чэрвеня старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва заводу да ліквідацыі выяўленых парушэньняў.
  • У ліпені 2019 праект акумулятарнага завода атрымаў адмоўнае заключэньне дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы, У Мінпрыроды паведамілі, што прычынай стала прадстаўленьне недакладных дадзеных. У жніўні праектную дакумэнтацыю паўторна падалі на экспэртызу, але пазьней кампанія адклікала дакумэнты «па прычыне неабходнасьці ўсебаковага і больш поўнага адлюстраваньня інфармацыі аб унесеных зьменах».
  • 24 лютага 2020 году праектную дакумэнтацыю акумулятарнага завода пасьля карэкціроўкі зноў падалі на дзяржаўную экалягічную экспэртызу. Грамадзкая экспэртыза, якую даручаў правесьці Лукашэнка, правалілася.
  • 22 чэрвеня 2020 году Лукашэнка пааабяцаў правесьці рэфэрэндум наконт лёсу заводу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
  • 15 сакавіка 2021 году завод увялі ў эксплюатацыю. У правядзеньні рэфэрэндуму актывістам адмовілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG