Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У выпадку вакансіі пасады прэзыдэнта». Хто заменіць Лукашэнку паводле Канстытуцыі?


Аляксандар Лукашэнка сустрэўся са старшынём Менскага аблвыканкаму Анатолем Ісачанкам — паводле дзяржаўных СМІ, гэта адбылося 31 ліпеня

Шэраг замежных СМІ распаўсюдзіў інфармацыю, што ў Аляксандра Лукашэнкі здарыўся інсульт. Прэсавая сакратарка Натальля Эйсмант заявіла Свабодзе, што гэта поўная лухта.

Паводле Натальлі Эйсмант, Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў «працоўным рэжыме». 27 ліпеня Лукашэнка скасаваў свой візыт у Гомель, што выклікала падазрэньні ў замежных СМІ, хаця 28 ліпеня, паводле афіцыйных беларускіх СМІ, ён сустракаўся з кітайскай дэлегацыяй, а 31 ліпеня — са старшынём Менскага аблвыканкаму Анатолем Ісачэнкам.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракамэнтавала чуткі пра ягоны інсульт

Тым ня меней, гэтыя падзеі выклікалі цікавасьць да таго, як фармальна павінна разьвівацца сытуацыя ў выпадку рэальнай немагчымасьці выкананьня функцый прэзыдэнта Беларусі.

Для такіх выпадкаў прадугледжаная працэдура перадачы ўлады. Згодна з Канстытуцыяй Беларусі, на пераходны пэрыяд абавязкі прэзыдэнта ўскладаюцца на прэм’ер-міністра.

Андрэй Кабякоў, архіўнае фота
Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

Ад 2014 году старшынём беларускага ўраду зьяўляецца Андрэй Кабякоў. У адпаведнасьці з законам «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», кіраўнік ураду ажыцьцяўляе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы ў выпадку вакансіі пасады прэзыдэнта ці немагчымасьці выкананьня ім сваіх абавязкаў на падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, да прынясеньня прысягі новым прэзыдэнтам.

Нягледзячы на тое, што Кабякоў амаль чатыры гады ўзначальвае Савет Міністраў, пра яго мала вядома як пра асобу і кіраўніка, ён застаецца ў цені Аляксандра Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі.

Расеец, партыйны, матэматык і авіятар

Андрэй Кабякоў нарадзіўся 21 лістапада 1960 году у Маскве ў сям’і вайсковага лётчыка. Бацька з Тульскай вобласьці, маці — зь Ленінградзкай. У Беларусь сям’я пераехала, калі Андрэй быў яшчэ малы. Акрамя агульнаадукацыйнай школы ў Менску, вучыўся ва Ўсесаюзнай завочнай матэматычнай школе пры Ленінградзкім унівэрсытэце.

Андрэй Кабякоў, архіўнае фота
Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-мэханік», працаваў на менскім мэханічным заводзе імя Вавілава. У 1991 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Таксама мае дыплём Інстытуту паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня КПБ.

Да 1995 году працаваў на розных пасадах на рагачоўскім заводзе «Дыяпраектар», пасьля чаго стаў намесьнікам начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Беларусі.

Кантралёр, эканаміст, амбасадар і прэм’ер

Цягам 1996–1998 гадоў Андрэй Кабякоў быў намесьнікам старшыні Камітэту дзяржкантролю, затым на два гады сышоў кіраваць канцэрнам «Беллегпрам», пасьля чаго зноў вярнуўся ў КДК, але ўжо на пасаду кіраўніка камітэту.

Андрэй Кабякоў, архіўнае фота
Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

З 2000 да 2001 году займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера Беларусі, пасьля чаго амаль 10 гадоў быў віцэ-прэм’ерам. Паралельна ў 2002–2003 гадах кіраваў Міністэрствам эканомікі і быў сябрам Групы высокага ўзроўню Адзінай эканамічнай прасторы.

У канцы 2010 году быў прызначаны на пасаду кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, але ўжо на наступны год узначаліў амбасаду Беларусі ў Расеі. Зрэшты, там надоўга не затрымаўся і ў 2012-м вярнуўся ў Менск. У сьнежні 2014 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў Андрэя Кабякова прэм’ер-міністрам Беларусі.

Закрыты, несамастойны, інтэгратар і перамоўнік

Нягледзячы на імідж дабрадушнага, усьмешлівага чалавека, Андрэй Кабякоў устрымліваецца ад публічнасьці. У ягоную кадэнцыю журналістаў не запрашаюць на паседжаньні Савету Міністраў, ён пазьбягае падыходзіць да прэсы падчас справаздачных выступаў у Палаце прадстаўнікоў ды на іншых пратакольных мерапрыемствах.

Андрэй Кабякоў, архіўнае фота
Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

Разам з тым ён удзельнічае ва ўсіх абавязковых ідэалягічных імпрэзах: працуе зь іншымі высокімі чыноўнікамі на суботніках, наведвае важныя спартовыя матчы з удзелам прэзыдэнта, выяжджае на сустрэчы ў працоўныя калектывы.

Кабякоў вядомы як прыхільнік «узважаных» эканамічных рэформаў, лабіст эўразійскай інтэграцыі і штатны перамоўнік Менску падчас гандлёвых войнаў з Расеяй.

Сям’я прэм’ер-міністра жыве ў элітным пасёлку ў Драздах. Ягоная жонка родам з Масквы, дыплямаваны эканаміст, маюць дачку і сына. Ходзяць чуткі, што Аляксандар Лукашэнка быў хросным бацькам сына Кабяковых.

«Мы ваду здабылі, падалі, ачысьцілі — і страцілі», — Кабякоў абурыўся працай менскага водаканалу

Кабякоў: «Хто за нагрэтае паветра будзе плаціць?»

«Мы і так паставілі воз паперадзе каня», — Кабякоў пра стварэньне ЭАЭС

Кабякоў: Падчас крызісу ў Беларусі не было масавых звальненьняў. Белстат: мінус 43 тысячы работнікаў толькі з пачатку году

Кабякоў: Беларусь вылучае лёгкасьць вядзеньня бізнэсу. Doing Business: Не зусім

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG