Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зарэгістраванае беспрацоўе не павінна быць большым за 1%, вырашыў Саўмін. Пры рэальным каля 5,8%


Андрэй Кабякоў, прэм’ер-міністар Беларусі, архіўнае фота

Савет міністраў Беларусі вызначыў прагнозныя паказьнікі ў галіне «судзеяньня занятасьці» насельніцтва на 2018 год.

Зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі мае быць ня больш за 1%, паводле прагнозных паказьнікаў. На Менск іх мусіць быць менш за ўсё — 0,5%. Найбольшы паказьнік вызначаны Віцебскай вобласьці — 1,3%.

Афіцыйна зарэгістраваныя беспрацоўныя — далёка ня ўсе, хто ня мае працы, але хацеў бы. На студзень 2018 году афіцыйна зарэгістраваліся 23,3 тысячы беспрацоўных, 0,53% ад усёй працоўнай сілы.

Лічбы пра рэальнае беспрацоўе публікуюцца дзяржавай вельмі рэдка, але фактычнае беспрацоўе значна большае: у лютым 2017 году была названая лічба 260 тысяч рэальных беспрацоўных, або 5,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, што ў 7,365 раза больш за 35,3 тысячы афіцыйна зарэгістраваных на той момант. Зьвесткі пра фактычнае беспрацоўе ў 2017-м былі апублікаваныя чацьвёрты раз у гісторыі незалежнай Беларусі. У 1999 годзе фактычнае беспрацоўе складала 6,2%, у 2009 — 6,1%, у 2012 — 5,6%.

Пры 260 тысячах фактычных беспрацоўных у Беларусі ў 2017 годзе налічылі ня менш за 470 тысяч «дармаедаў». Абноўлены «дэкрэт пра дармаедаў» мае закрануць 250–500 тысяч чалавек.

З тых, хто зарэгістраваўся і зьвярнуўся па працаўладкаваньне ў адпаведныя органы, працу мусяць атрымаць за год 64% па ўсёй Беларусі (52% па Менску, 65% па абласьцях). Роўна 50% беспрацоўных, якіх накіравалі на навучаньне, мусяць быць абучаныя на замову працадаўцы.

На новыя працоўныя месцы трэба працаўладкаваць да канца году роўна 70 тысяч чалавек (28,7 тысячы ў Менску, але ўсяго 4,8 тысячы ў Магілёўскай вобласьці).

На эканамічнай нарадзе па ацэнцы вынікаў 2017 году ў лістападзе Лукашэнка заўважыў, што, хоць урад рапартуе аб стварэньні новых працоўных месцаў (тады было 50 тысяч), колькасьць звольненых перавышае колькасьць прынятых на працу амаль на тыя ж самыя лічбы (43 тысячы з пачатку году да таго моманту). За 5 гадоў Беларусь страціла 300 тысяч працоўных. У студзені 2018 году трэнд да зьмяншэньня колькасьці працоўных месцаў прадоўжыўся.

Лукашэнка паставіў задачы на 2018 год. Выйшла аптымістычна

Беларусь мае завяршыць пятую пяцігодку за чатыры гады, — віцэ-прэм’ер Сямашка

Кабякоў застаўся задаволеным правалам плянаў чацьвёртай пяцігодкі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG