Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У студзені колькасьць звольненых зноў перавысіла колькасьць працаўладкаваных


Кірмаш вакансій для беспрацоўных, ілюстрацыйнае фота
Кірмаш вакансій для беспрацоўных, ілюстрацыйнае фота

У першым месяцы 2018 году колькасьць звольненых у Беларусі працаўнікоў перавысіла колькасьць прынятых на працу на 2099 чалавек.

Паводле дадзеных Белстату, у студзені на працу было прынята 45 913 чалавек, а звольнена — 48 012.

Такая тэндэнцыя назіраецца ўжо трэці месяц: у лістападзе колькасьць звольненых перавысіла колькасьць працаўладкаваных на 6388 чалавек, у сьнежні — на 4133 чалавек.

Больш за ўсё ў студзені звольнілі і працаўладкавалі ў адных і тых жа сфэрах:

  • Апрацоўчая прамысловасьць: звольнілі 8314, працаўладкавалі 8368.
  • Сфэра гандлю, рамонту аўтамабіляў і матацыклаў: звольнілі 6693, працаўладкавалі 7640.
  • Сельская, лясная і рыбная гаспадарка: звольнілі 5862, працаўладкавалі 6512.

Найменш за ўсё ў студзені звальнялі ў горназдабыўной прамысловасьці — 128 чалавек. Найменшую колькасьць супрацоўнікаў прынялі таксама ў гэтай сфэры — 115 чалавек.

У студзені ў эканоміцы Беларусі было занята 4 мільёны 340,8 тысячы чалавек. Па дадзеных Міністэрства працы, на канец студзеня ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,5% ад колькасьці працоўнай сілы.

Аляксандар Лукашэнка 25 студзеня​ падпісаў дэкрэт № 1 па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва. З 1 студзеня 2019 году беспрацоўныя працаздольныя беларусы будуць аплачваць датаваныя дзяржавай паслугі па іх поўнай цане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG