Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракамэнтавала чуткі пра ягоны інсульт


Ілюстрацыйнае фота

Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант абвергла паведамленьні ў СМІ пра тое, што Аляксандар Лукашэнка шпіталізаваны з інсультам.

Пра хваробу кіраўніка Беларусі першым паведаміў расейскі ананімны Telegram-канал «Незыгарь», які спэцыялізуецца на палітычных зьлівах, а потым украінскі сайт Dsnews.ua. У публікацыі апошняга адзначалася, што Аляксандар Лукашэнка з 28 ліпеня не зьяўляўся на публічных мерапрыемствах. А 26 ліпеня ён павінен быў прыехаць у Гомель, аднак візыт не адбыўся.

Натальля Эйсмант сказала карэспандэнту Свабоды, што бачыла гэтую інфармацыю, распаўсюджаную ўкраінскім СМІ.

«Я магу пракамэнтаваць толькі так, што гэта поўная лухта. Гэта ж першакрыніца ўкраінская. Я нават розуму не дабяру, адкуль яны гэта ўсё ўзялі. У суботу ў Аляксандра Рыгоравіча была вялікая сустрэча з кіраўніцтвам кітайскай карпарацыі CITIC Group. Гэта была публічная сустрэча. Адно слова — лухта — і больш нічога камэнтаваць ня буду. Аляксандар Рыгоравіч знаходзіцца абсалютна ў працоўным рэжыме», — сказала Свабодзе прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG