Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьявіўся ў інфармацыйнай прасторы пасьля чутак пра «інсульт»


Паводле афіцыйнага сайту president.gov.by, 31 ліпеня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся са старшынём Менскага аблвыканкаму Анатолем Ісачанкам
Паводле афіцыйнага сайту president.gov.by, 31 ліпеня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся са старшынём Менскага аблвыканкаму Анатолем Ісачанкам

Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Менскага аблвыканкаму Анатоля Ісачанку. Як паведамляе БелТА, падчас сустрэчы абмяркоўваўся ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне, разьвіцьцё мяса-малочнага комплексу і дарожнага будаўніцтва.

Ягонае зьяўленьне ў мэдыйнай прасторы здарылася пасьля таго, як некаторыя замежныя СМІ напісалі, што ў кіраўніка Беларусі здарыўся інсульт. 27 ліпеня Аляксандар Лукашэнка скасаваў свой візыт у Гомель, што выклікала падазрэньні ў расейскіх і ўкраінскіх выданьняў.

Аднак ужо 28 ліпеня ён сустракаўся з кітайскай дэлегацыяй, а сёньня афіцыйныя мэдыя напісалі пра ягоную гутарку з кіраўніком Менскай вобласьці.

Інфармацыя пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі на сайце БелТА
Інфармацыя пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі на сайце БелТА

Напярэдадні прэзыдэнцкая прэсавая сакратарка Натальля Эйсмант заявіла Свабодзе, што Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў «працоўным рэжыме», а ўсе нібыта «дакладныя зьвесткі» — поўная лухта.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракамэнтавала чуткі пра ягоны інсульт

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG