Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША спынілася праца дзяржаўных устаноў


Галасаваньне ў Сэнаце 19 студзеня

Верхняя палата Кангрэсу ЗША не змагла прыняць законапраект пра бюджэт, што прывяло да часовага закрыцьця многіх дзяржаўных ведамстваў. Афіцыйна яны спынілі працу апоўначы з надыходам суботы. Калі дзяржаўны сэктар адновіць працу, невядома.

Зацьвярджэньне любых фінансавых законапраектаў, паводле правілаў Сэнату, патрабуе 60 галасоў, а быў набраны толькі 51.

Сэнатары-дэмактары папярэджвалі, што пойдуць на такую рызыкоўную і непапулярную меру, як абструкцыя бюджэту, каб прымусіць рэспубліканцаў пагадзіцца на легалізацыю імігрантаў, якія вырасьлі ў Амэрыцы, але былі ў юным веку незаконна прывезеныя ў краіну бацькамі.

Такіх імігрантаў на сёньня каля 2 мільёнаў. 800 тысяч зь іх часова засьцярог ад дэпартацыі ўказ былога прэзыдэнта Абамы, аднак тэрмін дзеяньня ўказу сканчаецца напачатку сакавіка.

XS
SM
MD
LG