Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэнтагоне распавялі пра новы напрамак нацыянальнай бясьпекі ЗША


Асноўным напрамкам нацыянальнай бясьпекі ЗША стала «канкурэнцыя вялікіх дзяржаваў», заявіў міністар абароны ЗША Джым Мэтыс.

19 студзеня ён апублікаваў нацыянальную абаронную стратэгію ЗША. Матыс заявіў, што Вашынгтон адыходзіць ад канцэнтрацыі ўвагі на тэрарызьме.

«Мы будзем працягваць кампанію супраць тэрарыстаў, але канкурэнцыя вялікіх дзяржаваў, а не тэрарызм, цяпер зьяўляецца асноўным напрамкам нацыянальнай бясьпекі ЗША», — сказаў Мэтыс.

Ён таксама назваў Расею і Кітай «рэвізіянісцкімі дзяржавамі», якія спрабуюць зрабіць «сьвет, які адпавядае іх аўтарытарным мадэлям».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG