Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квіток на прыём Трампа каштуе нават $250 тысячаў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу адзначыць першую гадавіну сваёй інаўгурацыі урачыстым прыёмам у сваім гольф-клюбе Мар-а-Лага ў штаце Флорыда.

Пачатковы кошт квіткоў для жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстасьцях складзе 100 000 даляраў. У гэтую суму ўваходзіць вячэра і магчымасьць зрабіць фатаграфію з прэзыдэнтам ЗША. Тыя, хто заплаціў 250 тысяч, змогуць сядзець за адным сталом з кіраўніком Белага дома.

Арганізатарамі сьвяткаваньня ў Мар-а-Лага выступіла кіраўнік Нацыянальнага камітэта рэспубліканскай партыі (RNC) Рона Ромні Макдэніэл, бізнэсмэн, уладальнік некалькіх казіно, Стыў Уін і арганізацыя Trump Victory, якая займаецца зборам ахвяраваньняў для выбарчай кампаніі прэзыдэнта ЗША.

За 2017 год Trump Victory атрымала ахвяраваньняў на суму ў 11,1 мільёна даляраў. Напярэдадні арганізацыя абвясьціла пра правядзеньне лятарэі, пераможцы якой змогуць таксама прыняць удзел ва ўрачыстым абедзе з прэзыдэнтам у Мар-а-Лага, ахвяраваўшы ў фонд кіраўніка Белага дома ўсяго толькі 3 даляры. Імёны пераможцаў пакуль не названыя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG