Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс


Істмэн Джонсан, «Дзяўчына чытае газэту» (1872)
Істмэн Джонсан, «Дзяўчына чытае газэту» (1872)

Дзьверы ў вагоне скрыгаталі, рассоўваліся безь перапынку. Ня дзіва — вечаровая прыгарадная электрычка напаўнялася працоўным людам.

Яна зайшла ў вагон перад самым ад’ездам. Маленькая, дзесьці пад шэсьцьдзесят, сьціпла апранутая, з маршчыністымі рукамі і пячаткай суму на твары. Але вочы! Пяшчотныя, быццам з іконы.

Кінула вялікія сумкі на падлогу, уздыхнула і завяла штодзённае, звыклае: «Часопісы, газэты…». Здалося, ніхто ў адказ не ўзнагародзіў яе нават позіркам. Скончыла прапанову, рыўком падняла сумкі і засьпяшалася праз вагон. Але цуд! Напаўдарозе пачула:

— Калі ласка, а можна часопіс? — маладая дзяўчына нерашуча працягвала грошы.

— Канечне, мая даражэнькая! — хапатліва працягнула часопіс. — Дзякуй, здароўя табе!

І пайшла лёгка, з усьмешкаю.

Вадзім Крук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.

XS
SM
MD
LG