Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Толькі б Нёман ня высах...»


Станіслаў Жукоўскі, «Восень над Нёманам» (1931)
Станіслаў Жукоўскі, «Восень над Нёманам» (1931)

А ён высыхае. Літаральна на вачох. Выспы, якія ўзьнікаюць у розных месцах, нагадваюць сьпіны рачных пачвараў, што павольна ды няўхільна ўздымаюцца з глыбіні.

Спускаючыся па каменных сходках, можна было ступіць у халодную вясновую ваду. Зараз яны да вады не прывядуць. Нават вясною. Яна адступае. Паскорылася гібеньне вялікае ракі пасьля таго, як пабудавалі Горадзенскую гідраэлектрастанцыю.

Літаньне-замова Дануты Бічэль: «Толькі б Нёман ня высах...» — ня спраўдзілася. «Прынёманская сьпявае» — так пісалі пра яе ў 60-ыя гады, бо столькі было ў тым маладым голасе своеасаблівых адценьняў, сугучных з плыньню вялікай ракі ды зь песьнямі Прынямоньня.

Не гучаць над ракою жывыя песьні.

Нёман высыхае.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG