Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны


Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Вясельны танец» (1566).
Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Вясельны танец» (1566).

У бабулінай вёсцы што ні імя — то скарб. Манік, Рэнечка, Болік, Веся, Вэрця, Генька, Тадзік, Чэся, Броня, Эдзька, Генюсь...

Праўда, калі зазірнуць у пашпарты аднавяскоўцаў, то Манік стане Мар’янам, Рэнечка — Рэгінай, Болік — Баляславам, Веся — Вячаславай, Вэрця акажацца Веранікай, Генька ператворыцца ў Гертруду, Тадзік акажацца мужным Тадэвушам, Чэся — шляхетнай Чаславай, Броня — Браніславай, Эдзька — Эдуардам, а яго брат Генюсь — Генадзем.

Самы вялікі сюрпрыз чакае таго, хто адкрые пашпарт Ванькі. Не, афіцыйна яго завуць не Іван і ня Ян, а... Зютак. Але добразычлівы, гатовы дапамагчы суседзям Ванька гэтае імя настолькі ненавідзіць, што можа кінуцца з кулакамі на таго, хто назаве яго Зюткам.

Марына Весялуха

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG