Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам адкрылі магчымасьць ставіць дзяцей у чаргу на запіс у садок онлайн


У дзіцячым садку
У дзіцячым садку

Такую адміністрацыйную працэдуру дадалі на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга».

Агулам на партале дадалі дзьве новыя працэдуры, зьвязаныя зь дзіцячымі садкамі. Гэта:

  • пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрыманьня імі дашкольнай адукацыі, спэцыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
  • выдача накіраваньня ва ўстанову адукацыі для асваеньня зьместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спэцыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спэцыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасьцю.

Як удакладнілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг, адміністрацыйныя працэдуры даступныя для заказу фізычным асобам з строгай аўтэнтыфікацыяй, гэта значыць, з выкарыстаньнем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты. Ёсьць такая магчымасьць і зь нястрогай аўтэнтыфікацыяй, гэта значыць праз логін і пароль ці з выкарыстаньнем вонкавых сэрвісаў аўтэнтыфікацыі, у тым ліку Google і Apple.

Паводле статыстыкі Белстату на 5 верасьня 2025 году, у краіне працуюць 3653 дашкольныя ўстановы адукацыі, іх наведвае 321 тысяча дзяцей.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG