Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубак чэмпіёнаў чатыры дні будзе гасьціць у Барысаве — за заслугі БАТЭ


Кубак Лігі чэмпіёнаў, ілюстрацыйнае фота
Кубак Лігі чэмпіёнаў, ілюстрацыйнае фота

Ад пятніцы да нядзелі заўзятары футбольнага клюбу БАТЭ атрымаюць унікальную магчымасьць на ўласныя вочы пабачыць Кубак чэмпіёнаў — галоўны трафэй негалоснага клюбнага чэмпіянату Эўропы.

Як паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага калектыву, УЭФА пайшла насустрач беларускай камандзе як сталаму ўдзельніку эўракубкаў і задаволіла просьбу прадставіць легендарны кубак на часовае захаваньне.

Прэсавая служба БАТЭ падае графік перасоўваньня Кубку чэмпіёнаў. 19 лістапада ад 11.00 да 17.00 трафэй будзе выстаўлены ў холе актавай залі заводу БАТЭ.

20 лістапада ад 16.00 да 17.30 яго прадставяць на агляд на барысаўскім гарадзкім стадыёне перад матчам Кубку Беларусі БАТЭ — «Граніт».

21 і 22 лістапада, ад 10.00 да 18.00, Кубак будзе даступны для агляду і сумесных фатаздымкаў ля віп-уваходу «Барысаў-Арэны». Прыз таксама пабывае на базе каманды на стадыёне ў Дудзінцы.

«Не прапусьціце магчымасьць сфатаграфавацца з самай пазнавальнай рэліквіяй усясьветнага клюбнага футболу. У Беларусі трафэй пабудзе нядоўга, таму пасьпяшайцеся», — заклікае сайт шматразовага чэмпіёна Беларусі.

Нагадаем, у рамках групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў 24 лістапада БАТЭ правядзе на «Барысаў Арэне» матч супраць нямецкага «Баера».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG