Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурштынавая трывога


Belarus - Amber alert
Belarus - Amber alert

На дарожных электронных бордах усяго штату Орэган міргаціць «AmberAlert» з просьбаю ўключыць лякальнае радыё. Паведамленьне таксама прыйшло на мабільныя прылады ўсіх жыхароў.

«Бурштынавая трывога» азначае, што скралі дзіця. У вышуку непаўналетні Люсьен Трыплет і ягоная выкрадальніца — Дана Морган. Увечары жанчына з паплечнікам пагражала расправаю бацьку Люсьена і ўцякла з малым на BMW 328 цёмна-зялёнага колеру. Пра гэта ведаюць усе і абавязкова патэлефануюць на 911. Яны любяць гэты нумар.

У гэтым выпадку за жыцьцё Люсьена ніхто асабліва не хваляваўся. Бо выкрадальніца — ягоная маці, пазбаўленая правоў на выхаваньне. Здалася паліцыі сама, калі атрымала паведамленьне «Amber Alert» на свой тэлефон.

Юлія Цяльпук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG