Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта я, паглядзі на мяне!


Абрагам Пэтэр, «Вечаровы краявід з поўняй і людзьмі» (1801).
Абрагам Пэтэр, «Вечаровы краявід з поўняй і людзьмі» (1801).

Ідучы пад гару, я адчуў, як нехта пяшчотна кранае мяне за плячо. «Гэта я, паглядзі на мяне!» Азірнуўся. Яна плыла. Яшчэ зусім нізка, над полем, над лесам, над белай абвечарэлай дарогай. Яшчэ такая зямная і ўся ружовая. Не плыла, а быццам выходзіла зь ляснога нябачнага возера, узьнімалася з хваляў дзівоснай прыроднай ванны, каб адысьці, адплысьці ў нябесную далеч. Яна асьляпляла сваёй чысьцінёй і цнатлівай пяшчотай.

Я спыніўся, паклаў на траву ровар і доўга стаяў, глядзеў на яе. Самотны падарожны, я быў акліканы ёю для пацалункаў і ласкі, пакуль не астыла паветра, пакуль яна — цялесная і цёплая.

Гэта была поўня.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG