Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня выйшла ў людзі


Тэрэза Марта Франсуаза Катар-Дзюпрэ, «Вывадак гусей».
Тэрэза Марта Франсуаза Катар-Дзюпрэ, «Вывадак гусей».

Раніца. Іду праз вузенькі масток па-над возерам: дома, у бацькоў, так пачынаецца кожны мой дзень — наведваю на паўвостраве капліцу, пабудаваную калісьці панамі Мілашамі.

Насустрач — сусед з роварам. Хто каго вядзе — незразумела, бо дзядзька ўжо добра нападпітку. Дзядзька ня злы, харошы, а калісьці наогул быў адмыслоўцам-музыкантам. Вітаюся, загаворваем. Пытаю пра сваю аднаклясьніцу, яго дачку. Я гавару па-беларуску, сусед — па-нашаму (г. зн. па-мясцоваму, розьніца ёсьць!)

Сусед ахвотна адказвае. Пасьля, хітранька паглядаючы, падсумоўвае:

— Гляджу я на цябе штораз, Ленка, і дзіўлюся. І вучаная нібыта, і ў горадзе даўно жывеш, паабцерціся павінна — а гаварыць па-людзку так і не навучылася!

Алена Масла

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG