Міністар заявіў, што ўлады гатовыя перадаць усе неабходныя дакумэнты, а таксама абвінаваціў Ўолтэра Палмэра у тым, што ён сваімі дзеяньнямі ачарніў імідж Зімбабвэ і пагоршыў адносіны гэтай краіны з ЗША, паведаміў тэлеканал CNN.
Палмэр заплаціў 50.000 даляраў за ліцэнзію на паляваньне на льва з арбалетам. Выпадкова яго ахвярай стаўся леў Сэсіль, добра знаёмы турыстам, якога, як мяркуецца, выбавілі з запаведнай зоны з дапамогай прывязанай да машыны тушы жывёлы.
Дантыст кажа, што ня ведаў, што яго ахвярай аказаўся Сэсіль. Пасьля таго, як льва выбавілі з запаведніку, Палмэр параніў яго з арбалета. Паведамляецца, што паляўнічыя высачылі і дабілі Сэсіля зь вінтоўкі толькі праз 40 гадзін. Пасьля гэтага паляўнічыя абезгаловілі льва і зьнялі зь яго шкуру, а таксама зьнялі з Сэсіля ашыйнык, каб яго было цяжэй апазнаць.
Палмэр жыве ў горадзе Мінэапаліс, штат Мінэсота. Жанаты, бацька дваіх дзяцей. Калі стала вядома, што ён паляваў на льва, супраць яго пачалося сапраўднае цкаваньне, і ён часова зачыніў клініку і свой сайт, а таксама выдаліў свае ўліковыя запісы з сацыяльных сетак.