Лінкі ўнівэрсальнага доступу

гарнітур


Карнэліс Трост. Анатамічная лекцыя доктара Вілема Роэла, 1728
Карнэліс Трост. Анатамічная лекцыя доктара Вілема Роэла, 1728

калі яна пачынала на яго крычаць і сварыцца апошнімі словамі, ён ціха сыходзіў у ванны пакой.

спачатку сядаў на ўнітаз, потым прымаў душ, чысьціў зубы, галіўся і прычэсваўся.

надзяваў новыя майткі і саколку, потым — белую новую кашулю, далей ён апранаўся ў свой фірмовы чорны гарнітур і нацягваў лякаваныя чорныя чаравікі.

выходзіў вонкі, сядаў перад домам і чакаў, калі ў яго ад гэтай жудаснай бабы і яе сварак спыніцца сэрца і ён памрэ, але будзе гатовы сустрэць сьмерць, каб ніхто потым не клапаціўся пра яго.

сядзеў на лаўцы, акуратна курыў па ветры, каб попел не ляцеў на яго.

а.і.бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG